Аляксандр Малчанаў – падазраваны па справе аб масавых беспарадках

7 студзеня стала вядома, што барысаўскі актывіст Аляксандр Малчанаў утрымліваецца ў СІЗА КДБ і дапытваецца ў якасці падаздаванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Учора ўвечары (6 студзеня) у ягонай кватэры ў Барысаве быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. У выніку Аляксандр у кайданках быў забраны для далейшых следчых дзеянняў у Мінск.

Акрамя крымінальнай справы аб масавых беспарадках, Аляксандр можа праходзіць па справе аб знявазе дзяржаўных сімвалаў у сувязі з тым, што ў Барысаве невядомымі быў зняты дзяржаўны сцяг на адным з адміністратыўных будынкаў горада.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі