Аляксандр Лукашэнка зноў надзеў акуляры

Аляксандр Лукашэнка зноў надзеў акуляры

Аляксандр Лукашэнка зноў надзеў акуляры. Папярэдні раз гэта адбылося публічна больш за тры гады таму на прэс-канферэнцыі. Тады беларускаму кіраўніку давялося тлумачыць, чаму ў нашай краіне нізкія заробкі (пытанне задала расійская журналістка, і ён шукаў нейкі дакумент). А яшчэ раней акуляры неяк ляжалі на стале побач з Лукашэнкам падчас нарады і ён іх ледзь не разбіў рукой, калі актыўна жэстыкуляваў. 7 красавіка 2020-га акуляры зноў з’явіліся ў руках Аляксандра Рыгоравіча на нарадзе, прысвечанай сітуацыі з каранавірусам. Ён вырашыў агучыць дакумент.

“Я абяцаў яшчэ тры дні таму, што атрымаем мы статыстыку, — гаварыў Лукашэнка. — І я хачу вас пра яе праінфармаваць. Улічваючы, што кіраўнік Адміністрацыі [прэзідэнта] новы напісаў для сябе, нават у акулярах не ўбачыш. Але тым не менш, я вам прачытаю”.

Пасля агучвання статыстыкі па смяротнасці ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка зняў акуляры і паклаў іх на стол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі