Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім

У прэс-службе беларускага прэзідэнта Еўрарадыё распавялі, што візіт Лукашэнкі ў Ватыкан прапрацоўваецца, але даты пакуль не назвалі.
З Папам Рымскім Бенедыктам XVI сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, якое спасылаецца на міністра замежных спраў Італіі Франка Фраціні,
кіраўнік Беларусі наведае Ватыкан 26 красавіка. Нельга выключыць, што Аляксандр Лукашэнка запросіць Папу Рымскага наведаць Беларусь. Яшчэ летась такая перспектыва лічылася фантастычнай.

У прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы Еўрарадыё паведамілі, што візіт прэзідэнта ў Ватыкан сапраўды прапрацоўваецца.

Павел Лёгкі: “Сапраўды магчымасць такой сустрэчы зараз прапрацоўваецца. А калі яна прапрацоўваецца, адпаведна, афіцыйныя даты будуць названыя крыху пазней”.

Гл. па тэме: Ватыкан: Папа Рымскі Бенедыкт XVI не збіраецца ў Беларусь

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі