Вы тут

Аляксандр Лукашэнка стаў лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі

Аляксандр Лукашэнка / Reuters

Аляксандр Лукашэнка стаў лаўрэатам жартоўнай Шнобелеўскай прэміі. Яе традыцыйна прысуджаюць за сумнеўныя і абсурдныя навуковыя дасягненні, ідэі. 30-я цырымонія ўручэння Шнобелеўскіх прэмій 2020 года прайшла ў Гарвардскім універсітэце.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", Лукашэнка стаў лаўрэатам у галіне медыцынскай адукацыі. Ён апынуўся ў кампаніі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, брытанскага прэм'ера Борыса Джонсана, прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Падкрэсліваецца, што ўзнагарода ім уручаецца за "выкарыстанне пандэміі COVID-19, каб навучыць свет таму, як палітыкі маюць большы палітычны ўплыў на жыццё і смерць людзей, чым навукоўцы і лекары".

Сем гадоў таму Аляксандр Лукашэнка ўжо станавіўся лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі ў намінацыі "Прэмія міру". Яго ўганаравалі "за пераўтварэнне публічных апладысментаў у незаконнае дзеянне" (летам 2011-га міліцыя затрымлівала ўдзельнікаў "маўклівых акцый" у Беларусі). Беларускую міліцыю адзначылі "за арышт аднарукага чалавека за апладысменты".

Шнобелеўская прэмія штогод прысуджаецца за навуковыя дасягненні, "якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.