Аляксандр Лукашэнка паляцеў на тры дні ў Кітай

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай распачынаецца сёння. На працягу трох дзён кіраўнік дзяржавы наведае нацыянальныя экспазіцыі Беларусі і Кітая на сусветнай выставе "ЭКСПА-2010" у Шанхаі, сустрэнецца са старшынём КНР Ху Цзіньтао, а таксама азнаёміцца з рэалізацыяй сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, інфармуе БЕЛТА. БелаПАН нагадвае, што апошні раз Лукашэнка наведваў Кітай у жніўні 2008 года. Ён прысутнічаў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця XXIX летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне, правёў перамовы з Ху Цзіньтао, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі