Аляксандр Калінін: Беларускі бізнэс адаптуецца і створыць новыя схемы

У Беларусі забаранілі перадаплату за пастаўкі імпартных тавараў. Гэта можа прывесці да таго, што яны знікнуць з беларускіх крамаў. Цяпер беларускія бізнэсоўцы не могуць даваць перадаплату за імпартныя тавары, а замежныя пастаўшчыкі не заўсёды гатовыя прадаваць па факце. Атрымліваецца, што беларусам прапануюць адмовіцца ад добрага парфума, кавы і гарбаты, піва і він, брэндавай вопраткі і абутку, а таксама адпачынку за мяжой.  Антыэканамічнымі лічыць такія меры эканаміст Аляксандр Патупа: “Схема такой забароны, на мой погляд антыэканамічная. Калі маецца на ўвазе, што яна сама па сабе эканоміць нейкія сродкі, гэта не праўда”.

На яго погляд, гэта толькі ламае схемы, якімі цяпер карыстаюцца. Хаця існуюць і іншыя праблемы, напрыклад, цяжка атрымаць крэдыт для закупкі тавараў, кажа Аляксандр Патупа:

“Гэта проста падрывае тыя схемы, якія пабудаваныя на аснове дэпазітнай гарантыі, ці перадаплаце. Але незалежна ад гэтага ўзніклі складанасці, бо звычайныя схемы з крэдытаваннем падвіслі ў паветры”.

Старшыня Беларускага саюза прапрымальнікаў Аляксандр Калінін лічыць, што гэта не паўплывае на змяншэнне закупак імпартнага тавару, а беларускі бізнэс адаптуецца да новых умоваў:

“Бізнэс адаптуецца, створыць новыя схемы, але гэта павялічыць выдаткі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі