Вы тут

Аляксандр Глеб больш не гулец БАТЭ

fcbate.by

Знакаміты паўабаронца Аляксандр Глеб пакінуў футбольны клуб БАТЭ. Як паведамляе прэс-служба каманды, скасаванне кантракту адбылося па згодзе бакоў.

Для Глеба барысаўскі клуб стаў месцам, дзе ён распачаў спартовую кар’еру болей за дваццаць гадоў таму. Менавіта ў БАТЭ футбаліст заявіў пра сябе і прыцягнуў увагу сусветна вядомых клубаў. Сюды Аляксандр Глеб часта вяртаўся пасля замежных этапаў кар’еры і заўсёды рабіў максімальныя намаганні, каб выканаць пастаўленыя задачы.

Футбаліст згуляў за БАТЭ 124 матчы, забіў 8 мячоў і зрабіў 18 выніковых перадачаў. З барысаўчанамі Глеб шэсць разоў заваёўваў тытул чэмпіёна Беларусі.

У камандзе заяўляюць, што будуць радыя, калі спартсмен вернецца да іх у новай якасці.