Аляксандр Глеб абвінаваціў зборную Ўкраіны ў подкупе суддзі

У раздзявальні, пасля гульні футбольных зборных Украіны і Беларусі, капітан нашай каманды Аляксандр Глеб даў каментар аднаму з украінскіх тэлеканалаў. "Што тут каментаваць… Вы ж купілі суддзю, - ўсміхнуўся Аляксандр, - Я гэта адразу зразумеў". Ад далейшых тлумачэнняў Глеб адмовіўся, паведамляе ўкраінскі партал football.ua.
Менеджэр беларускага капітана Мікалай Шпілеўскі ў размове з Еўрарадыё таксама не стаў каментаваць гэтае выказванне, але адзначыў, што суддзі адназначна былі на баку Ўкраіны.

“Выказванні Сашы — гэта былі эмоцыі і не больш за тое. Але магу адназначна сказаць: калі б падобны эпізод здарыўся каля варот Украіны, то пенальці б дакладна не прызначылі. Напэўна, аўтарытэт зборнай Украіны у вачах суддзяў крыху вышэйшы, чым зборнай Беларусі. Абвінавачваць суддзяў у сваіх сімпатыях няма сэнсу, але тое, што яны былі на баку ўкраінцаў — гэта факт!”

Нагадаем, у суботнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату свету, які адбыўся ў Львове, беларусы саступілі ўкраінцам з лікам 0:1. Адзіны гол быў забіты на 5-й дададзенай хвіліне з пенальці. Яго рэалізаваў Андрэй Шаўчэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі