Вы тут

Аляксандр Андрыеўскі дагэтуль не падпісаў кантракт з хакейным “Дынама-Мінск”

Аляксандр Андрыеўскі / "Спорт-Экспресс"

Аляксандр Андрыеўскі дагэтуль не падпісаў кантракт з хакейным “Дынама-Мінск”, хаця яшчэ 14 траўня спецыяліста афіцыйна прадставілі як галоўнага трэнера клуба. Пра тое, што Андрыеўскі — галоўны трэнер клуба, напісана і ў адпаведным раздзеле на сайце “Дынама-Мінск”:

Кантракт папярэдняга галоўнага трэнера “Дынама-Мінск” Андрэя Сідарэнкі скончыўся 30 красавіка, працягваць яго не сталі. Праз два тыдні клуб вызначыўся з новым настаўнікам. Па словах генеральнага дырэктара ХК “Дынама-Мінск” Дзмітрыя Баскава, Андрыеўскі па-ранейшаму застаецца асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера.

“Некалькі дзён таму мы абвясцілі, што дасягнутая дамоўленнасць па падпісанні кантракта. Пакуль ён яго не падпісаў, — дадаў Дзмітрый Баскаў. — У нас ёсць пэўныя тэхнічныя пытанні, мы вядзём перамовы”.

Аляксандр Андрыеўскі ўжо двойчы стаяў на чале мінскага “Дынама”: у сезонах 2009-2010 і 2012-2013. Ні тады, ні тады клуб не выйшаў у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, хаця і выйграў пад кіраўніцтвам Андрыеўскага "Кубак Шпенглера 2009"

Дзмітрый Баскаў мяркуе, што фармальнасці з Андрыеўскім могуць быць уладжаныя цягам некалькіх дзён.