Вы тут

Галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" прызначаны Аляксандр Андрыеўскі

Аляксандр Андрыеўскі / hcdinamo.by

Галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" прызначаны Аляксандр Андрыеўскі, паведамляе прэс-служба клуба. Яму 50 гадоў. У мінулым Андрыеўскі вядомы хакеіст, выступаў і ў складзе мінскага "Дынама". Ён ужо двойчы працаваў з дынамаўцамі як галоўны трэнер — у 2009-2010 і 2012-2013 гадах. Чакаецца, што ўжо ў бліжэйшы час будзе сфармаваны трэнерскі штаб Аляксандра Андрыеўскага.

У мінулым сезоне Андрыеўскі працаваў з расійскім клубам "Сібір". "Дынама" трэніраваў Андрэй Сідарэнка, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай. Аднак кіраўніцтва клуба вырашыла з ім не працягваць супрацоўніцтва. Мінулы сезон для каманды быў правальным.