А.Лукашэнка зацікавіўся працай кампніі "Ферэйн" на беларускім рынку

Беларусь зацiкаўленая ў тым, каб кампанiя "Ферэйн" развiвала сваю вытворчасць у краіне, заявiў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мiнску з кiраўнiком расiйскага холдынгу "Ферэйн" Уладзiмiрам Брынцалавым. Брынцалаў лiчыць, што Беларусь становiцца вельмi прывабнай краiнай для замежных iнвестыцый". Уладзiмiр Брынцалаў падкрэслiў, што кампанiя гатовая ўдзельнiчаць у развiццi ў Беларусi буйной фармацэўтычнай вытворчасцi. Холдынг "Ферэйн" займаецца бiзнэсам у розных сферах дзейнасцi (нерухомасць, фармацэўтыка i iнш). Кошт холдынгу ацэньваецца ў $2,5 млрд. У Вiцебску ў свабоднай эканамiчнай зоне зарэгiстравана сумеснае з "Белбiяфармам" прадпрыемства "Вiтунiфарм".

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі