Алімпійскі агмень двойчы згасілі ў Парыжы

Паліцыя пацвердзіла, што пачас парыжскага этапу эстафеты алімпійскага агмяню яго два разы патушылі.

Улады сцвярджаюць, што гэта было зроблена з меркаванняў бяспекі. Дзесяткі пратэстоўцаў супраць кітайскага гвалту ў Тыбеце рабілі спробы згасіць алімпійскі агмень, і ўрэшце гэта ўдалося, паведамляе Sky News. Парыжскі этап эстафеты стартаваў а 12.30 па беларускім часе ля Эйфелевай вежы, але носьбітам агмяню ўдалося прабегчы толькі 200 м. З-за пастаянных спробаў актывістаў у падтрымку Тыбету (у праватнасці, чальцоў арганізацыі “Рэпарцёры бяз межаў”) выбіць агмень з рук бегуноў арганізатары згасілі паходню і схавалі яе ў аўтобусе.

Пры спробе аднавіць агмень абаронцы Тыбету ізноў пагасілі паходню. Урэшце агмень аднавілі, але шматлікія абаронцы Тыбету працягваюць акцыю. У Лондане паліцыя затрымала 30, у Парыжы – 5 пратэстоўцаў.

Лента

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі