Алесь Міхалевіч пачаў перадвыбарную прэзідэнцкую кампанію

Алесь Міхалевіч даў старт сваёй перадвыбарнай прэзіідэнцкай кампаніі. Прэзентацыя адбылася 27 студзеня ў Мінску. Палітык паведаміў, што ў сваёй перадвыбарнай кампаніі плануе абапірацца толькі на беларускія рэсурсы. Па словах Міхалевіча, касцяк кампаніі складаюць адукаваныя прадстаўнікі новай генерацыі беларускага грамадства. Абапірацца ён мяркуе на гарадскую моладзь:

Алесь Міхалевіч: “Асноўнай сваёй базай мы бачым параўнальна маладое, добра адукаванае гарадское насельніцтва. Людзей, падобных да нас, якія маюць сілы, здольнасці і патэнцыял для лепшай рэалізацыі ў жыцці”.

Сваю поўную праграму кандыдата ў прэзідэнты Міхалевіч паабяцаў прадставіць на пачатку восені. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі