Алесь Міхалевіч хоча спагнаць з “Советской Белоруссии” 6 тысяч рублёў

У суд на газету “Советская Белоруссия” і яе журналіста Арцёма Чалядзінскага падаў намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Падставай для гэтага стала адна з публікацый у прэзідэнцкім выданні, у якой сцвярджалася, што Міхалевіч у сваім жыцці не вырасціў нават вядра бульбы. Вось што ён гаворыць у інтэрв’ю Еўрарадыё:

“Мяне, як беларуса, абражае, калі гавораць, што хтосьці ў Беларусі не здольны быў і не ніколі вырасціў вядра бульбы. Таму я і падаў у суд з патрабаваннем надрукаваць на той жа старонцы абвяржэнне, а таксама з патрабаваннем матарыяльнай кампенсацыі ў памеры 6 тысяч рублёў, якіх мне якраз хопіць, каб набыць новае вядро для захоўвання і пераносу бульбы”.

Цікава, што такога аўтара, як “Арцём Чалядзінскі”, у “СБ” можа не быць. Міхалевіч лічыць, што найхутчэй гэта псеўданім. Затое вядома, што ёсць такі беларускі футбаліст, які цяпер выступае ва Украіне.

Алесь Міхалевіч спадзяецца на пазітыўнае рашэнне суда, бо “не патрабуе мільёнаў”, а толькі сімвалічнай кампенсацыі і абвяржэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі