Алена Жываглот: праект новай Канстытуцыі — не сыход у бок ад галоўных праблем

Плакаты на акцыі апазіцыі 15 сакавіка 2017 года / Еўрарадыё​
Плакаты на акцыі апазіцыі 15 сакавіка 2017 года / Еўрарадыё​

Каардынатарка Народнага антыкрызіснага кіравання і заснавальніца некамерцыйнай арганізацыі "Сумленныя людзі" Алена Жываглот катэгарычна не згодная з меркаваннем, што праект Канстытуцыі новай Беларусі, а таксама запуск кампаніі "Народная Канстытуцыя" гэта сыход у бок ад галоўнай праблемы. 

— Я разумею, чаму ў некаторых людзей нараджаецца такая думка. У момант адчаю, у момант расчаравання або ў нейкі іншы момант. Наша задача прыйсці ў новую Беларусь, да новай Беларусі і каб ва ўладзе не быў Лукашэнка, і не было стаўленіка Лукашэнкі, і не было калектыўнага Лукашэнкі. Нам трэба засцерагчыся, мы разумеем, што сцэнары могуць быць розныя пасля Лукашэнкі і пасля таго, што ён пакіне пасля сябе. І зараз як раз-такі ідзе прапрацоўка гэтых сцэнарыяў. Гэта значыць нам не патрэбна падмена прозвішчы, калі сутнасць застанецца тая ж.

Каардынатарка кажа, што кампанія абмеркавання Канстытуцыі не адымае рэсурсы ў іншых праектаў.

— Улада адцягвае ўвагу ад праблемы, маскіруючыся прапановай праекта Канстытуцыі, які ніхто не бачыў, каб забяспечыць патрэбныя сцэнары Лукашэнкі. Гэта відавочна не сыход у бок. Гэта тое ўцягванне або, калі хочаце, абавязацельства беларусаў, якое можна зараз выканаць, якое можна ажыццявіць. Вы самі казалі пра рызыкі: людзі не выходзяць на вуліцу і не ідуць на маршы, па зразумелых прычынах. Займацца тым, каб ўнікаць у правілы гульні паміж дзяржавай і народам для краіны, гэта тое што можа і павінен рабіць кожны. Мы факусуемся на Канстытуцыі. Адцягвае ці гэта нас ад ключавой задачы, якое слова экстрэмісцкі падабраць, "звяржэнне" Лукашэнка, "сыход" Лукашэнкі? Адказ — не. 

З іншага боку нас абвінавачваюць у тым, што мы рэагуем на позву Лукашэнкі. Ён укінуў рэферэндум і сваю Канстытуцыю, і мы спрабуем ўбіць клін у яго план. Мы як раз-такі і робім гэта для таго, каб Лукашэнка не забяспечыў сваю ўладу на гады. У любым амплуа, у любы прозвішчы. І гэта першае. 

Другое — гэта не выключае таго, што мы робім у кампаніі ціску на рэжым. Усё, што тычыцца эканамічнага ціску, прававы аспект працы, знешняй палітыкі-гэта ўсё застаецца. Мы ж цяпер не кажам, што займаемся толькі падрыхтоўкай праекта Канстытуцыі. 

Калі казаць пра каманду НАУ, "Сумленных людзей", працягваюцца тыя праекты і тая праца, якая вялася. Прыйшла яшчэ адна кампанія — абмеркаванне "Народнай Канстытуцыі". Не замест, а разам. Мы ўзмацняем ціск, набор інструментаў, механік уцягвання ў супрацьстаянне з рэжымам Лукашэнкі.

— А якое дачыненне спявачка Агурбаш мае да гэтай кампаніі? Яе заяву пра рэферэндум як-то звязана з вамі ці не?

— Магу сказаць, што звязана. Зараз адбываецца аб'яднанне вакол кампаніі і я радуюся таму, што далучаюцца неабыякавыя беларусы з медыйнай вагой. І знакамітыя персоны. Мы гаворым аб адной кампаніі, аб праекце "Народнай канстытуцыі" і заклікаем да аднаго і таго ж. 

Тое, што зараз паралельна ідуць абмеркавання — гэта не новая тэма, ўкід Лукашэнкі пра рэферэндум зрабіў даўно і дыскусіі даўно былі. Зараз востры момант, таму што мы чуем тэрміны заяўленай Канстытуцыйнай камісіі — у жніўні яна павінна праект рэалізаваць. Таму ўсё лагічна, што ў розных структурах, у розных галовах асобных людзей, у розных штабах і ініцыятывах, узнікае думка, што з гэтым нешта трэба рабіць, трэба рэагаваць і трэба аб'ядноўвацца. 

Тое, што я чую ад Анжалікі Агурбаш проста чырвонай ніткай праз усю дыскусію праходзіць "аб'яднанне, аб'яднанне, аб'яднанне". Мне падабаецца гэтая філасофія, што важна аб'яднацца і не канцэнтравацца на тым чый праект, чыя ініцыятыва, а ўключыцца ў гэты праект ўсім.

Нагадаем, аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі прапануюць беларусам паўдзельнічаць у стварэнні і вынясенні на рэспубліканскі рэферэндум праекта новай Канстытуцыі. Да канца лета будуць праходзіць дыскусіі, а затым пройдзе "народнае галасаванне" па найважнейшых пунктах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі