Вы тут

Алена Купчына вызваленая ад пасады пасла Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі

Алена Купчына / БЕЛТА

Алена Купчына вызваленая ад пасады пасла Беларусі ў Аўстрыі, а таксама па сумяшчальнасці ў Славеніі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лютага. Ён таксама вызваліў Купчыну ад пасады пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры міжнародных арганізацыях у аўстрыйскай сталіцы і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. БЕЛТА паведамляе, што беларускі дыпламат працягне працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі. Алена Купчына будзе працаваць дырэктарам дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі сакратарыяту згаданай арганізацыі.

Купчына была намеснікам замежных спраў Беларусі. Паслом у Аўстрыі яе прызначылі ў снежні 2016 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.