Алена Аўтуховіч перажыла нервовы зрыў

Жонка ваўкавыскага прадпрымальніка Алена Аўтуховіч перажыла сур’ёзны нервовы зрыў і цяпер праходзіць курс лячэння. Лячэнне цягнецца ўжо каля чатырох месяцаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Алег Воўчак.
“Жонка пакуль на лячэнні – у яе вельмі цяжкі зрыў. Яна выпісала агульную даверанасць на мяне, я вяду ўсе справы. Яна проста не ў стане. Плача, перажывае і моліць Бога, каб са здароўем усё было добра”.

Дазваніцца да Алены Аўтуховіч немагчыма ўжо з канца зімы. Дачка ваўкавыскага прадпрымальніка вучыцца ў Польшчы. Састарэлая маці Мікалая жыве ў Ваўкавыску. Жанчыне больш за 70 гадоў.

Галадоўка Мікалая Аўтуховіча, якая цягнецца з 16 красавіка, не толькі з’ядае здароўя самога галадоўшчыка, але цяжка адбілася і на стане самых блізкіх людзей прадпрымальніка.

Адвакат Павел Сапелка зазначыў, што фактычна “ўвесь час Мікалай Аўтуховіч праводзіць у ложку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі