Вы тут

Алена Анісім не пойдзе на праймерыз правацэнтрыстаў

Фота: Еўрарадыё

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адмаўляецца ад узелу у праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі, каб вызначыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. У каментары для Радыё Рацыя Анісім адзначыла, што не разумее правілаў гульні, таму не далучаецца.

“Як бы там не было, я ўжо калі сказала і дала слова, што я буду ісці да канца, я мушу ісці да канца. Што датычыць праймерыза, да мяне звярталіся з прапановай, але да гэтага часу ніхто не патлумачыў механізм, наколькі ён празрысты, і каб за гэтым не стаяла, што гэта інтарэсы адной пэўнай групоўкі, пад якую яны падпісваюць усіх астатніх. Усе астатнія будуць іграць ролю статыстаў”, — мяркуе Алена Анісім.

Правацэнтрысцкая кааліцыя прапанавала правядзенне праймерыз падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў. У кааліцыю ўваходзяць АГП, БХД і рух “За свабоду”. Адпаведныя кандыдаты: Мікалай Казлоў, Павел Севярынец і Юрась Губарэвіч.

Алена Анісім раней заявіла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.