Вы тут

Алег Гайдукевіч — пра “Чарнобыльскі шлях”: “Але чорт з ім!”

Алег Гайдукевіч у студыі Еўрарадыё.

Першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч звярнуўся да арганізатараў традыцыйнага мерапрыемства “Чарнобыльскі шлях”, якое праводзіцца 26 красавіка. “Ніколі не разумеў гэтага мерапрыемства, а дакладней, яго мэтаў, — піша палітык у звароце. — Але чорт з ім, будзем лічыць гэта рытуалам апазіцыі, калі некалькі соцень чалавек блукаюць па вуліцах”.

Ліберальна-дэмакратычная партыя прапануе арганізатарам акцыі сабраныя на арганізацыю мітынгу грошы выкарыстаць не на яго “з хаджэннем са званом па праспекце”, а перадаць чарнобыльцам ці дзецям, ці на адкрыццё музею і бюста пісьменніку Алесю Адамовічу на Магілёўшчыне. Таксама ў звароце прапануецца арганізатарам “Чарнобыльскага шляху” паўдзельнічаць у рэспубліканскім суботніку. Як піша Алег Гайдукевіч, такі крок паспрыяе яднанню розных палітычных сіл.