Алег Дулуб прызначаны галоўным трэнерам ФК БАТЭ

Алег Дулуб прызначаны галоўным трэнерам ФК БАТЭ

Футбольны клуб БАТЭ заключыў кантракт з Алегам Дулубам. Ён зменіць Аляксандра Ермаковіча на пасадзе галоўнага трэнера каманды.

52-гадовы спецыяліст трэніраваў такія клубы, як жодзінскае "Тарпеда" (2007-09), "Мінск" (2010), "Віцебск" (2011), "Гомель" (2012), "Нёман" (з красавіка па чэрвень 2013 года), мінскае "Дынама" (з чэрвеня 2013 па лістапад 2014 года). У траўні 2015 года ён узначаліў мінскіх "Крумкачоў" і вывеў іх з першай лігі ў вышэйшую (працаваў да кастрычніка 2016-га). 

Пасля гэтага Дулуб трэніраваў львоўскія "Карпаты" (з кастрычніка 2016 па чэрвень 2017) і адэскі "Чарнаморац" (з верасня па снежань 2017).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі