Актывісты КХП-БНФ правялі талаку ў Курапатах

Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ 4 красавіка правялі талаку ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

Яны прыбралі смецце, устанавілі некалькі новых мемарыяльных крыжоў, а таксама добраўпарадкавалі магілы. У прыватнасці, былі пахаваны косці і рэчы людзей, расстраляных у Курапатах у 1939—1940 гадах, якія былі выцягнуты з магіл вандаламі.

У талацэ ўзялі ўдзел не толькі актывісты КХП-БНФ з Мінска, але таксама з рэгіёнаў Беларусі.
Гэтая акцыя з'яўляецца традыцыйнай. Кожную вясну і восень прыхільнікі партыі прыбіраюць тэрыторыю ў месцах, звязаных з ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

За дзеяннямі прысутных назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным, аднак не ўмешваліся.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі