Актывіст: Мы прыехалі на афіцыйнае мерапрыемства, а чыноўнікаў не было

Там міліцыянты паведамілі, што супраць Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол. Ён абвінавачваецца ў арганізацыі і правядзенні "несанкцыянаванага мерапрыемства" ў Мілавідах 2 чэрвеня. За гэта пагражае штраф у памеры ад 2 да 4 мільёнаў рублёў.



Падпісваючы пратакол, Віктар Сырыца пазначыў у ім, што нязгодны з тым, што яму інкрымінуюць. Ён нагадаў, што прасіў у баранавіцкіх уладаў дазвол на правядзенне ў Мілавідах фэста з нагоды 150-годдзя бітвы паўстанцаў з рускімі войскамі. Аднак чыноўнікі паведамілі, што менавіта ў гэты дзень і час райвыканкам будзе ладзіць на месцы Мілавідскай бітвы сваё мерапрыемства.



Таму людзі на гэтае запланаванае ўладамі мерапрыемства і прыехалі, кажа Сырыца. Аднак там нікога не пабачылі і ўсклалі кветкі да капліцы ў памяць касінерам ды з’ехалі.

 

Фота — Еўрарадыё, Радыё Свабода