У Баранавічах памяць Каліноўскага ўшанавалі ў Доме польскім

Нагадаем, што дзень народзінаў нацыянальнага героя Беларусі адзначаўся 2 лютага.



Аб правадыры паўстання 1863 года прысутным, якіх было больш за 80 чалавек, распавялі кандыдаты гістарычных навук Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў,а таксама Альжбета Даленга Ужосэк — першая дырэктарка баранавіцкага Польскага дома.



Мінскія барды Раман Яраш, Віктар Сямашка і Юльяна Літвінава спявалі песні. Песні ў гонар славутага змагара спявалі Галіна Ярашэвіч і Таццяна Малашчанка, Алесь Грыцавец.



Грамадская актывістка з Баранавічаў Анжэла Камбалава прачытала кароткую лекцыю “Вобраз Каліноўскага ў беларускай літаратуры, музыцы і мастацтве”. Старшыня філіі ТБМ Віктар Сырыца правёў гістарычную віктарыну па жыцці і дзейнасці Каліноўскага. З вершамі выступіў сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксей Белы.