Старшыню баранавіцкай філіі ТБМ выклікаюць у міліцыю (фота)

Сырыцу паведамілі, што на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Грамадскі актывіст кажа, што найхутчэй яго выклікаюць за ўскладанне кветак да помніка паўстанцам Каліноўскага пад Мілавідамі, якое адбылося 2 чэрвеня.



Віктар Сырыца звяртаўся да раённых уладаў з заявай на дазвол правядзення фэсту ў Мілавідах і прапаноўваў паўдзельнічаць у ім чыноўнікам. Аднак дазволу не далі, спаслаўшыся на тое, што нібыта ў гэты дзень і на гэтым месцы райвыканкам правядзе аналагічныя мерапрыемствы. Тым не менш, ускладанне кветак адбылося.

Грамадскія актывісты адзначылі 150-годдзе Мілавідскай бітвы