За прыезд на афіцыйнае мерапрыемства актывіста аштрафавалі на 2 мільёны

Нагадаем, што 2 чэрвеня баранавіцкія актывісты меліся адсвяткаваць 150-годдзе Мілавідскай бітвы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага супраць царскіх войскаў. Аднак яны атрымалі адмову: баранавіцкія ўлады заявілі, што запланавалі сваё святкаванне на гэты дзень. Дарэчы, інфармацыя пра запланаванае святкаванне з'явілася нават у дзяржаўнай газеце "Наш край".





Калі ж грамадскія актывісты прыехалі на абвешчанае свята, нікога з чыноўнікаў там не было. Тады яны ўсклалі кветкі да памятнай капліцы і з'ехалі.





Тым не менш на Віктара Сырыцу склалі пратакол за арганізацыю несанкцыяванага мерапрыемства. Суддзя пагадзілася з довадамі міліцыі. Яна не прыняла да ўвагі спасылкі актывіста на афіцыйную газету, якая запрашала на імпрэзу.