Акруговы выбаркам: падставаў для прызнання падліку галасоў няма (дакумент)

Акруговы выбаркам: падставаў для прызнання падліку галасоў няма (дакумент)

"Падставаў для прызнання падліку галасоў на выбарчым участку для галасавання №28 Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі №3 няма". Так адказала старшыня акруговага выбаркаму М. Колбік на скаргу назіральніка. Дакумент апублікавала ў Фэйсбуку экс-кандыдатка ў дэпутаты Ганна Канюс.

Сама экс-кандыдатка пракаментавала адказ саркастычнай фразай: "Апіска акруговай камісіі паводле Фрэйда?"

Канюс балатавалася ў парламент па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3. У Палату дэпутатаў яна не трапіла. 19 кастрычніка экс-кандыдатка абскардзіла вынікі выбараў па сваёй акрузе. У скарзе яна пералічвала факты завышэння яўкі на выбарах. Таксама Канюс паведаміла, што амаль на ўсіх участках назіральнікам адмаўлялі ў праве атрымліваць інфармацыю пра вынікі падліку галасоў.

Дарэчы, назіральнік Юрый Вашчанчук, які зняў знакамітае відэа пра "дзяўчыну з бюлетэнямі", быў якраз даверанай асобай Ганны Канюс. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі