Акцёр Парэчанкаў: Гэта былі пастановачныя кадры, я страляў халастымі!

"Натуральна, гэта былі пастановачныя кадры і нават патроны халастыя. Навошта ж раздзімаюць так гэтую гісторыю", - сказаў Парэчанкаў ў інтэрв'ю ТАСС. Акцёр адзначыў, што ў аэрапорце ідзе пастаянная стральба. "Таму каску я надзеў проста дзеля маёй бяспекі. Іншы, акрамя як з гэтым надпісам (прэса), пад рукой не аказалася", - растлумачыў Парэчанкаў.

Ён таксама назваў заяву кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава аб ўзбуджэнні справы ў дачыненні да яго спланаванай кампаніяй. "Цяпер, відаць, мяне хочуць прызначыць галоўным сепаратыстам, пачалі кампанію супраць майго добрага імя. Мне здаецца, яны гэта робяць ад уласнага бяссілля… Мы прывезлі лекі, кінафільм "Паддубны" для паказу, а таксама пабывалі ў аэрапорце", — сказаў акцёр.

Нагадаем, што Служба бяспекі і МУС Украіны адкрылі крымінальную справу ў дачыненні да Міхаіла Парэчанкава пасля з’яўлення відэароліка, на якім Парэчанкаў абстрэльвае пазіцыі украінскіх вайскоўцаў у Данецкім аэрапорце з буйнакалібернага кулямёта. Яму пагражае да 15 гадоў турмы. Кіеў абяцае перадаць матэрыялы на акцёра ў Інтэрпол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі