Вы тут

Акцёр Мікі Рурк здолеў вырвацца з Латвіі пасля тыднёвага каранціну

Мікі Рурк / Reuters

Амерыканскі акцёр Мікі Рурк здолеў вырвацца з Латвіі ў ЗША пасля тыднёвага каранціну, уведзенага ў гэтай краіне з-за каранавіруса. "Проста прыехаў у няправільны момант!", — сказаў ён.

Як паведамляе Delfi, Мікі Рурк прыехаў у Рыгу ў сярэдзіне сакавіка для здымкаў у фільме пра вайну. Ужо праз некалькі дзён межы закрылі. Разам з ім у каранціне апынуўся акцёр Роберт Непер.

Мікі Рурку 67 гадоў. За сваю акцёрскую кар'еру, якая працягваецца ўжо 40 гадоў, ён зняўся ў дзясятках фільмах. Вядомасць і тытул секс-сімвала яму прынёс фільм "Дзевяць з паловай тыдняў".

У Латвіі зарэгістравана 244 выпадкі заражэння каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.