Вы тут

"Ак Барс" падпісаў кантракт з беларускім хакеістам Крысціянам Хенкелем

Крысціян Хенкель / hcdinamo.by

Расійскі хакейны клуб "Ак Барс" падпісаў кантракт з беларусам Крысціянам Хенкелем. Пагадненне з былым мінскім дынамаўцам разлічана на два гады, інфармуе прэс-служба казанцаў. Хенкелю 23 гады. Летась у складзе "Дынама" ён згуляў у чэмпіянаце КХЛ 59 паядынкаў, набраў 14 (4+10) балаў. У Казані Крысціяна называюць "перспектыўным", спадзяюцца, што ён будзе пастаянна трапляць у асноўны склад.

Раней стала вядома, што "Салават Юлаеў" падпісаў кантракт з яшчэ адным былым мінскім дынамаўцам Яўгенам Лісаўцом.