Агульнаадукацыйныя ўстановы Беларусі сёлета пераходзяць на пяцідзёнку

На пяцідзёнку пераходзяць у новым навучальным годзе ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы Беларусі. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі.
Плануецца, што шосты дзень тыдня будзе адведзены на наведванне курсаў, факультатываў па фармаванні здаровага ладу жыцця, правядзенне спартовых мерапрыемстваў. Гэта дазволіць навучэнцам больш часу аддаваць умацаванню і захаванню здароўя, лічыць Мінадукацыі. 

Таксама паведамляецца, што дзякуючы пераходу на 12-гадовае навучанне ўдалося знізіць вучэбныя нагрузкі на дзве гадзіны ў тыдзень у пачатковай і на пяць гадзін – у сярэдняй школе. Вучэбны матэрыял па кожнай дысцыпліне скарочана на 25-30%, а ад дубліруючага і другаснага матэрыяла зусім пазбавіліся.

Паводле Мінадукацыі, асноўныя дысцыпліны адаптаваныя да ўзроставых асаблівасцяў вучняў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі