Агучаны план вызвалення палітвязня Аляксандра Казуліна, у ім 44 пункты

У нядзелю Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прыняў комплексны план вызвалення лідэра партыі Аляксандра Казуліна. Палітык ужо амаль паўтары гады знаходзіцца за кратамі. План паплечнікаў Казуліна прадугледжвае ўнутрыпартыйную, грамадска-палітычную, прававую, інфармацыйную і міжнародную дзейнасць. У ім 44 пункты. У прыватнасці, у кастрычніку пачнецца кампанія “казулінскага прызыву” ў партыю.

Сацыял-дэмакраты запатрабуюць свабоды Казуліну і іншым палітвязням падчас Еўрапейскага і Сацыяльнага маршаў. План уключае і правядзенне масавых акцый падтрымкі не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі