Агент Глеба: У нас адно жаданне — “Арсенал”, пра грошы размова не вядзецца

Лонданскі “Арсенал” мае намер працягнуць кантракт з Аляксандрам Глебам. У сваю чаргу, беларускі легіянер таксама жадае заставацца ў шэрагах англійскай каманды.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў футбольны агент Глеба Мікалай Шпілеўскі.

“Я не хаваю, што жаданне ў нас адно — гэта “Арсенал”, Лондан. Калі мы працягнем кантракт, пакуль невядома. Аднак я магу адназначна сказаць, што ўжо сёлета высветліцца, у якім кірунку нам працаваць. Усё ідзе да таго, што мы падоўжым кантракт”.

Мікалай Шпілеўскі адмовіўся каментаваць, ці павялічыцца ганарар Глеба, адзначыўшы, што на дадзеным этапе пра грошы размова не вядзецца.

Ён нагадаў таксама, што папярэдні кантракт быў падпісаны на 5 гадоў і будзе дзейны яшчэ на працягу двух сезонаў, адпаведна да 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі