Афіцыйныя прафсаюзы хочуць зладзіць "народны кантроль" за коштамі ў крамах

Афіцыйныя прафсаюзы хочуць зладзіць "народны кантроль" за коштамі ў крамах

Аляксандру Лукашэнку спадабалася ідэя афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўвесці "народны кантроль" за цэнамі ў крамах. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам 19 траўня.

"Чуў, што вы хочаце арганізаваць народны кантроль за коштамі ў крамах. Усё ў справаздачах статыстыкі і правільна, і добра па методыках, але ў крамах па асноўных таварах, асноўных прадуктам харчавання сітуацыя можа быць іншая. Якая яна — хто як не прафсаюзы гэта лепш за ўсё ведаюць. Таму я вельмі падтрымліваю гэтую ініцыятыву аб кантролі за коштамі непасрэдна ў гандлёвых арганізацыях", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Таксама кіраўнік Беларусі падзякаваў афіцыйным прафсаюзам за іх ініцыятыву ў кантролі за занятасцю і заробкамі. Ён папрасіў, каб ФПБ і надалей трымала ў полі зроку гэтыя сферы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі