Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Малдову завяршыўся
![Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Малдову завяршыўся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/luka-1904.jpg.webp?itok=RsZj6jr2)
Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Малдову. Самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Кішынёў, перадае БЕЛТА. Праводзіў яго прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп.
Кіраўнік Беларусі наведваў Малдову з двухдзённым афіцыйным візітам. Учора ён правёў сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Сёння яны разам наведалі інстытут раслінаводства "Парумбень" і прынялі ўдзел у цырымоніі "Дзень поля", прысвечанай пачатку пасяўной кампаніі. Кіраўнікі Беларусі і Малдовы на трактарах пасеялі новы ўраджай кукурузы.
Таксама сёння ў Лукашэнкі адбыліся перамовы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні эканамічнага супрацоўніцтва нашых дзяржваў. Па выніках сустрэчы быў падпісаны дзясятак міжнародных дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных галінах.
Акрамя таго, у чацвер кіраўнік Беларусі правёў сустрэчы з экс-прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці.