Aerosmith пачынае запіс новага альбома

Амерыканскі гурт Aerosmith плануе пачаць запіс новага альбома ў канцы верасня.  Паводле паведамлення сайту Gigwise, пра гэта расказаў вакаліст рок-калектыва Стывен Тайлер.

60-гадовы музыка сказаў, што «кружэлка будзе падобная на звычайны Aerosmith, які ўсе прызвычаіліся слухаць. Але тое, як ён будзе адыграны і запісаны, сапраўды даставіць усім задавальненне».

Рок-выканаўца таксама трохі раскрыў планы туру ў падтрымку новага альбому. «Паездка пачнецца ў сакавіку ці красавіку наступнага года. Хутчэй за ўсё яна стартуе ў ЗША, але будуць і іншыя краіны. Аднак не так, як было летась, калі калектыў даехаў да Індыі і Расіі».

Фота: brianalexander.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі