Аэрапорт “Барыспаль” не працаваў з-за самалёта “Белавіі”, які сышоў з паласы

Аэрапорт “Барыспаль” не працаваў з-за самалёта “Белавіі”, які сышоў з паласы

22 снежня кіеўскі аэрапорт “Барыспаль” нейкі час не працаваў з-за самалёта “Белавіі”, які сышоў з узлётна-пасадачнай паласы. Прыём і адпраўка рэйсаў была спынена, на цяперашні момант яе ўжо аднавілі. Украінскія СМІ пішуць, што ў самалёта “Белавіі” маглі быць праблемы з шасі. Сайт tsn.ua піша, што вылет самалёта “Белавіі” ў Мінск адбудзецца сёння ўдзень.

“Белавія” пазней пракаментавала сітуацыю. Самалёт, які выконваў рэйс В2 842 па маршруце Мінск — Кіеў, здзейсніў пасадку ў “Барыспалі” “у штатным рэжыме”. Аднак пасля гэтага, калі самалёт сыходзіў з узлётна-пасадачнай паласы на рулёжную дарожку “пярэдняе шасі… часткова закранула грунт, з-за чаго камандзір экіпажу прыняў рашэнне спыніць рух”. Пасажыраў на перонных аўтобусах даставілі ў тэрмінал для атрымання багажу і праходжання памежнага, мытнага кантролю. Падчас інцыдэнту ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажу не пацярпеў. У Кіеў адпраўлены резервовы самалёт "Белавія". Яго вылет у Мінск запланаваны на 15:40.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі