Вы тут

Адзін, хутка, як мага далей: 5 красавіка ў Мінску пройдзе забег-"Эпідэмія"

Забег-трэніроўка "Эпідэмія" / www.arf.by

5 красавіка ў Мінску пройдзе трэніровачны забег-"Эпідэмія". Яго сутнасць: за тры гадзіны ўцячы як мага далей ад стартавай кропкі.

Інакш кажучы, важны не кіламетраж, а адлегласць ад "месцы ўспышкі", якую бягун здолее пераадолець. Такія правілы дазволяць удзельнікам бегчы як бы разам — у адным забегу — але кожнаму па сваім маршруце, што вельмі да месца, улічваючы сітуацыю з каранавірусам.

Да ідэі забегу яго аўтары падышлі вельмі самаіранічная:

"Уявіце сабе: вы ўсё яшчэ здаровы і знаходзіцеся ў цэнтры горада, ахопленага эпідэміяй. Вось-вось абвесцяць каранцін і закроюць усе ўезды-выезды, кожны сустрэчны можа быць заражаны страшным вірусам. Толькі вашыя ногі дапамогуць вам выратавацца.

Не падыходзьце да іншых людзей. Беражыцеся аўтаўладальнікаў — не перабягайце дарог у неналежных месцах, акуратна бяжыце па дварах. Не карыстайцеся грамадскім транспартам. Бяжыце! Кірунак, маршрут —- не мае значэння. Галоўнае апынуцца як мага далей ад месца ўспышкі".

Старт з 7:00 да 12:00 (у любы зручны час) ад будынка па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 25 у Мінску. Рэгістрацыя бескантактная — нумары будуць замацаваныя на спецыяльным тросе.

Падрабязнасці тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.