Адвакатаў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі выклікалі на пераатэстацыю

На пазапланавую пераатэстацыю адвакатаў чакаюць 1 снежня / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На пазапланавую пераатэстацыю адвакатаў чакаюць 1 снежня / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На пазачарговую пераатэстацыю выклікалі яшчэ двух адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Пасяджэнне прызначанае на 1 снежня. Кваліфікацыйная камісія хоча там бачыць Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча.

Праваабаронцы нагадваюць, што Уладзімір Пыльчанка з'яўляецца адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, журналістак Ірыны Слаўнікавай і Кацярыны Андрэевай. Віктар Мацкевіч прадстаўляе інтарэсы Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Ігара Аліневіча, былога следчага Яўгена Юшкевіча і праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Ёсць інфармацыя, што на гэтую ж камісію выкліканы і адвакат Дзмітрый Пігуль, які абараняў фігурантаў справы "Буслы ляцяць" і "справы студэнтаў".

Праваабаронцы падлічылі, што з пачатку 2020 года адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі не менш за 38 юрыстаў. У прыватнасці, у кастрычніку 2020 года быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі бацька Уладзіміра Пыльчанкі Аляксандр, які бараніў Бабарыку і Калеснікаву. А год таму адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі яго брата Яўгена Пыльчанку. Ён таксама прадстаўляў інтарэсы Віктара Бабарыкі і Максіма Знака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі