Адвакат: Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі

Адвакат: Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі. Пра гэта піша ў Facebook яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Паводле яго інфармацыі, цягам дзесяці дзён (да 25 верасня) яму не перадалі ніводзін ліст нават ад блізкіх людзей. 29-га Бабарыка атрымаў ліст, на канверце якога быў штамп "21 верасня". Лаеўскі адзначае, што паводле заканадаўства лісты павінны перадавацца ў трохдзённы тэрмін з часу іх паступлення. З гэтай нагоды начальніку СІЗА КДБ была пададзена заява.

"Наогул, гэтая інфармацыйная ізаляцыя, і чарговы раптоўны перавод у новую камеру дзіўным чынам супалі па часе з абскарджаннем абаронай розных дзеянняў следства, — піша адвакат. — Нельга сказаць, што Віктара Дзмітрыевіча гэта прыгнятае, ён усё гэтак жа усміхаецца і ўпэўнены ў перамозе".

Адвакаты Бабарыкі абскардзілі працяг тэрміну яго ўтрымання пад вартай. Апазіцыйны палітык і экс-банкір знаходзіцца за кратамі з 18 чэрвеня. Яго абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі