АДС імкнецца ў выбарчыя камісіі, БНБ аддае справу на водкуп самім кандыдатам

26 студзеня – апошні дзень вылучэння кандыдатаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У дзвюх найбуйнейшых апазіцыйных кааліцыях – Аб’яднаных дэмакратычных сілах і Беларускім незалежніцкім блоку – па-рознаму бачаць свой удзел у выбарчых камісіях. Лідэр Партыі “Справядлівы свет” і сустаршыня Рады АДС Сяргей Калякін запэўніў Еўрарадыё, што прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл заяўляюцца ў большасць выбарчых камісій.

Сяргей Калякін: “Мы пакрыем амаль што ўсе тэрытарыяльныя камісіі. І акрамя гэтага будуць вылучаныя нашыя прадстаўнікі ва ўсе абласныя камісіі і ў Мінскую гарадскую камісію”.

У Беларускім незалежніцкім блоку найбольшы акцэнт робяць на вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, а не ў выбарчыя камісіі. Як патлумачыў Еўрарадыё намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, удзел ці няўдзел апазіцыянераў у камісіі – асабістая справа кандыдата, які балатуецца па канкрэтнай акрузе.

Юрась Губарэвіч: “Калі я збіраюся рабіць эфектыўную кампанію, то чым менш каардынуючых органаў, асабліва гэта тычыцца мясцовых выбараў, тым больш эфектыўнай і паспяховая кампанія ў мяне атрымаецца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі