Адрынуты кавалер параніў нажом віцебскую бібліятэкарку

33-гадовы жыхар Віцебска накінуўся з нажом на дзяўчыну, якая не адказала на яго пачуцці. Падрабязнасці здарэння даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Некалькі год мужчына заляцаўся да сімпатычнай супрацоўніцы абласной бібліятэкі імя Леніна, але дзяўчына, што працавала ў агульнай чытальнай зале, не звяртала на яго ўвагі. Калі ж кавалер адкрыта прапанаваў ёй сустракацца, бібліятэкарка рашуча яму адмовіла.

У нядзелю, 3 лютага, пакрыўджаны чытач прыйшоў у бібліятэку са складным нажом і, калі дзяўчына адвярнулася, ўдарыў яе ў спіну. Супрацоўнікі бібліятэкі разам з наведвальнікамі затрымалі злачынцу і выклікалі "Хуткую дапамогу".

Дзяўчыне зрабілі аперацыю, яе жыццю зараз нішто не пагражае. А ў адносінах да хулігана распачата крымінальная справа”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі