Адноўлены статус Расійскага антыдопінгавага агенцтва

Адноўлены статус Расійскага антыдопінгавага агенцтва

Адноўлены статус Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА). Такое рашэнне на пасяджэнні на Сейшэльскіх астравах прыняло Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA). Дзевяць чалавек выказаліся "за", два былі супраць, адзін устрымаўся, інфармуе ria.ru. Адзначаецца, што калі расіяне парушаць тэрміны прадастаўлення доступу да дадзеных маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, РУСАДА зноў адхіляць.

РУСАДА было прызначанае неадпаведным сусветнаму антыдопінгаваму кодэксу ў лістападзе 2015 года па выніках працы камісіі, што расследавала справу аб ужыванні допінгу ў расійскай лёгкай атлетыцы. У выніку нацыянальная зборная Расіі на летнюю Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра трапіла ў няпоўным складзе, Паралімпійскі камітэт пазбавілі сяброўства ў Міжнародным паралімпійскім камітэце. У зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане расіяне ўдзельнічалі як "спартсмены-алімпійцы з Расіі" пад нейтральным сцягам. Аднаўленне статусу РУСАДА — гэта крок да зняцця ўсіх гэтых санкцый з расійскага спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі