Вы тут

Адлічэнне з ВНУ за “несанкцыянаваны” каранцін — ці законна?

Аляксей Лойка і Ліза Пракопчык / калаж Еўрарадыё

Студэнтку 4-га курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Лізавету Пракопчык адлічылі за ненаведванне заняткаў. Як вядома, каранцін у беларускіх навучальных установах не ўвялі, хоць ужо вядома дастаткова прыкладаў пра выяўленне каранавіруса ў студэнцкім асяродку. І дзяўчына самастойна вырашыла прытрымлівацца двухтыднёвага каранціну.

Чаму студэнты не вераць у тое, што чыстыя рукі — дастатковая мера, каб засцерагчыся ад каранавіруса? Ці толькі ў прапушчаных з-за “несанкцыянаванага каранціну” занятках прычына адлічэння Лізы — ці законнае яно? Як на ўведзены Лізаветай каранцін адрэагавалі іншыя студэнты і якой была іх рэакцыя на адлічэнне дзяўчыны? Ці ёсць у дзяўчыны магчымасць абскардзіць адлічэнне і аднавіцца ў ВНУ?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра рады Задзіночання беларускіх студэнтаў былая студэнтка 4-га курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ліза Пракопчык і юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксей Лойка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.