Адбыліся матчы 1/8 фінала розыгрышу Кубка Беларусі па футболе

Матчамі 1/8 фінала розыгрышу Кубка Беларусі адкрыўся футбольны сезон. У суботу ва ўсіх трох матчах перамогі атрымалі каманды, якія выступалі ў гасцях.

Мінскія дынамаўцы абыгралі землякоў з "Лакаматыва" - 2:0. "Гомель" з такім жа лікам выйграў у брэсцкага "Дынама". "Мінск" прайграў салігорскаму "Шахцёру" - 0:1.

Яшчэ чатыры гульні прайшлі ў нядзелю. З аднолькавым лікам 1:0 ва ўсіх матчах перамаглі гаспадары поля: БАТЭ выйграў у нясвіжскага "Вераса", светлагорскі "Хімік" - у віцебскага "Мясакамбіната", "Дарыда" - у гродзенскага "Нёмана", магілёўскі "Днепр" - у "Віцебска".

Матчы ў адказ адбудуцца 21-22 сакавіка.

Нагадаем, што мінскі МТЗ-РІПА аўтаматычна патрапіў у 1/4 фінала з-за таго, што жлобінскі "Камунальнік" адмовіўся ад удзелу ў розыгрышы Кубка Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі