Адбылася сусветная прэм'ера фільма пра Майкла Джэксана

У ноч на 28-га кастрычніка ў Лос-Анжэлесе адбылася прэм’ера дакументальнага фільма "Майкл Джэксан: This Is It", прысвечанага апошнім дням жыцця спевака. “This Is It” – гэта фільм-рэтраспектыва кар’еры караля поп-музыкі, з фрагментамі яго інтэрв’ю і ўспамінамі сяброў і калег. Сюжэт карціны заснаваны на шматгадзінных відэазапісах рэпетыцый, працоўных і закулісных момантаў падчас падрыхтоўкі серыі лонданскіх канцэртаў, якія не адбыліся з-за смерці Джэксана. Рэжысёрам фільма выступіў памочнік спевака Кені Артэгі.

На ўрачыстую цырымонію сусветнай прэм’еры фільма прыйшлі браты Джэксана, а таксама зоркі шоў-бізнеса і Галівуда — Джэніфер Лопес, Уіл Сміт, Кэці Пэры і іншыя.

У той жа час прэм’ера фільма прайшла на фоне пратэстаў прыхільнікаў Джэксана, якія незадаволеныя камерцыялізацыяй жыцця і смерці свайго куміра. Да канцэртнай залы Nokia прыйшлі фэны спевака з плакатамі This Is Not It. Аднайменная кампанія стартавала і ў Сеціве.

Фота: www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі