Вы тут

Адбылася прэм'ера арт-фільма "0908" — першага з серыі "Revolution"

Афіша праекта "Revolution"

Уночы на 24 кастрычніка адбылася прэм'ера першага з 12 арт-фільмаў праекта "Revolution". Ён мае назву "0908".

"Revolution" — гэта серыя з 12 арт-фільмаў, прысвечаных беларусам і іх барацьбе за свабоду. Яе назва не выпадковая. 23.34 — такі нумар да пачатку 2021 года меў артыкул Адміністрацыйнага кодэкса за ўдзел у масавых мерапрыемствах, па якім былі асуджаныя тысячы грамадзянаў Беларусі.

Пад праектам працуюць дзве рэпрэсаваныя беларускі — рэжысёрка Даша Брыян і прадзюсарка Марыя Крук — у партнёрстве з Беларускім моладзевым хабам. Вось інтэрв'ю з імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.