Вы тут

Адам Глобус: Здраднік будзе не проста злоўлены і пакараны, а забіты

Еўрарадыё

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская , ні экспертная супольнасць. Але, чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць гэтую ідэю.

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму ― “Ідэя Х”. Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.

У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень па чацвяргам.

14 чэрвеня ў студыі Еўрарадыё новы госць ― пісменнік, мастак, выдавец Адам Глобус.

Чаму галоўнымі для беларуса сёння павінны быць словы “Барані сваё!”? Што лічыцца сваім для сапраўдных беларусаў і кім стане той, хто бараніць гэтае сваё не захоча? Як караць здраднікаў бацькаўшчыны ― забіваць ці тапіць у Дняпры? Адказы ― у чарговай праграме з удзелам Адама Глобуса.

На наступным тыдні госцем праграмы Змітра Лукашука і Максіма Гарунова будзе Зміцер Дашкевіч.

Слухаць падкаст размовы ніжэй.