Адам Бяляцкі асуджаны на 15 сутак арышту

Адам Бяляцкі асуджаны на 15 сутак арышту

Адам Бяляцкі, сын праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджаны на 15 сутак арышту. Яго адміністрацыйную справу ў пятніцу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Марыя Ярохіна.

Увечары 13 траўня Адам Бяляцкі выйшаў да станцыі метро "Каменная горка" на адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў — журналістак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, а таксама палітзняволенай шматдзетнай маці Вольгі Залатар. Яго затрымалі і адправілі на Акрэсціна. Суд праходзіў анлайн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі