Ад выбухаў у крымскай Навафёдараўцы загінуў як мінімум адзін чалавек

У выніку выбуху ў крымскай Навафёдараўцы загінуў адзін чалавек, заявіў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма Аксёнаў.

Ён дадаў, што сітуацыя лакалізаваная і знаходзіцца пад кантролем. Агульнай эвакуацыі па раёне няма. Былі адселеныя толькі жыхары дамоў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад ваеннага аэрадрома, дзе адбыліся выбухі.

Таксама вядома, што ў лякарню дастаўленыя пяць чалавек, у тым ліку дзіця. Чатыром пацярпелым апрацавалі раны, нанесеныя аскепкамі шкла. У пятага  — непранікальнае раненне грудной клеткі, яго стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, пагрозы жыццю няма.

Як распавядала Еўрарадыё, выбухі на вайсковым аэрадроме Навафёдараўка ў Сакскім раёне Крыма прыгрымелі ўдзень 9 жніўня. Паводле афіцыйнай версіі расійскіх вайскоўцаў, адбылася дэтанацыя боепрыпасаў. Хаця спярша расійскія СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамілі пра ракетныя абстрэлы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.