Ад “справы “Белага легіёна” да “справы Мачулішчаў” — эфір з Бульбам

Сяргей Бульба / Еўрарадыё
Сяргей Бульба / Еўрарадыё

Лукашэнкаўскія спецслужбы імкнуцца з правальнай сітуацыі з атакай дронаў на расійскі самалёт А-50, які базаваўся на аэрадроме ў Мачулішчах, зрабіць гісторыю свайго поспеху. Ужо затрыманыя і “ўдзельнік тэракта”, і дзясяткі іншых людзей, датычнасць якіх да сітуацыі зусім не зразумелая, выкрытыя замежныя спецслужбы, якія гэтую атаку ці то арганізавалі, ці то правялі, ці то курыравалі…


Што насамрэч адбылося на аэрадроме ў Мачулішчах і ці так сёння важна, хто гэта зрабіў? На якія крокі гатовыя пайсці спецслужбы, каб зняць з сябе адказнасць за правал, і ці падобныя сённяшнія іх дзеянні на колішнюю справу “Белага легіёна”? Чаму ў Беларусь не прывозяць новых мабілізаваных на палігоны і чаму беларускія афіцэры згодныя на ролю “саюзнікаў другога гатунку”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст Сяргей Бульба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі